Аліса Самуілаўна Самсонава
Выгляд
Аліса Самуілаўна Самсонава | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | мікрабіялогія і экалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1995) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Аліса Самуілаўна Самсо́нава[1] (нар. 2 ліпеня 1940) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі, доктар біялагічных навук (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мінску. У 1967 годзе скончыла біялагічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года працуе ў Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (да 1975 года — Аддзел мікрабіялогіі Акадэміі навук БССР), з 1994 года на пасадзе загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з навакольным асяроддзем, метабалічных шляхах ператварэння імі ксенабіётыкаў, па выкарыстанні біятэхналогій у мэтах ачысткі навакольнага асяроддзя ад шкодных арганічных рэчываў. Сааўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага:
- Влияние Rhizobium lupiтni и микроэлементов на резистентность люпина к фузариозной корневой гнили: диссертация … кандидата биологических наук : 03.00.07. — Минск, 1975. — 147 с.: ил.;
- Невидимые санитары биосферы / Т. Г. Зименко, А. С. Самсонова — Минск: Наука и техника, 1984. — 80 с. ил.;
- Микробы против микробов, [Текст], [для широкого круга читателей] / Академия наук Белорусской ССР, Институт микробиологии; [науч. ред. д-р биол. наук Т. Г. Зименко] — Минск: Наука и техника , 1985 . — 68, [2] с.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самсонава Аліса Самуілаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Лысак В. В., Дитченко Т. И., Гричик В. В., Попиначенко И. М. Выпускники биологического факультета — Минск: БГУ, 2011. — 327 с. — ISBN 978-985-518-517-9. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Самсонава Аліса Самуілаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)